Аб'ём безнаяўных плацяжоў, апрацаваных кітайскімі банкамі, працягваў заўважна павялічвацца, мабільныя разлікі таксама захоўвалі дынаміку росту. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Народнага банка Кітая (НБК), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У мінулым годзе аб'ём грашовых сродкаў у рамках безнаяўных плацяжоў, уключаючы камерцыйныя вэксалі, банкаўскія карты і сродкі анлайн-плацяжоў, склаў астранамічную лічбу -- 4 квадрыльёны юаняў (каля 613,8 трыльёна долараў). Гэта на 6,18 працэнта больш, чым у 2019-м, паведаміў НБК у сваім дакладзе. Толькі ў чацвёртым квартале аб'ём безнаяўных плацяжоў вырас на 10,29 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў каля 1070 трлн. юаняў.
Мабільныя плацяжы таксама захавалі тэндэнцыю да росту ў мінулым годзе: іх агульны аб'ём павялічыўся на 24,5 працэнта ў параўнанні з 2019-м -- да 432,1 трлн. юаняў. Пры гэтым, паводле дадзеных НБК, летась аб'ём здзелак з выкарыстаннем банкаўскіх карт склаў 888 трлн. юаняў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya