Сяргей ШПАРЛО, начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС:
«22 сакавіка гэтага года пастановай Савета Міністраў зацверджана Дзяржаўная праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021—2025 гады. У асноўным раздзелы ў цяперашняй праграме такія ж, як у папярэдніх. Але з'явіўся новы раздзел — па развіцці санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення дзяцей. Сёлета павінна завяршыцца будаўніцтва карпусоў двух дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, якія працуюць круглы год. Гэта «Жамчужына» ў Віцебскай вобласці і «Надзея» — у Мінскай. Адпаведна, гэта будзе спрыяць таму, што большая колькасць дзяцей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, зможа прайсці аздараўленне».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert