Жыхар Шклова Андрэй Саўчук са сваімі дзецьмі Алінай і Вадзімам часта прыязджае на рэчку Бярозаўку, на беразе якой месціцца яго малая радзіма — вёска Прасалы.
На ўскраіне вёскі ў цяністым кутку б'юць крыніцы, і адна з іх — Рыгорава (па імені былога жыхара-ветэрана) — абсталявана і добраўпарадкавана. Сам Андрэй таксама прымаў удзел у будоўлі крынічнага комплексу, на сваёй прыватнай пілараме піліў дошкі. Але ні ў якім разе не лічыць гэта заслугай — як і іншыя, хацеў зрабіць добрае для сваіх землякоў, для памяці. Цяпер на Шклоўшчыне гэты куточак стаў вядомым, можна сказаць, знакавым. І на дзіва прывабным, бо вада з крыніцы і плынь Бярозаўкі — сапраўдныя лекі для душы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya