У мінулым годзе з-за пандэміі Google вырашыла не праводзіць традыцыйную канферэнцыю I/O, аднак ў 2021-м мерапрыемства ўсё ж адбудзецца. Праўда, як і многія іншыя падобныя падзеі, яно пройдзе ў фармаце анлайн. Google не абвясціла дату прамым тэкстам, але апублікавала зашыфраванае пасланне, якое хутка разгадалі ў Сетцы — канферэнцыя пройдзе з 18 па 20 мая, паведамляе lifehacker.ru [1].
Адзін з галоўных акцэнтаў на Google I/O павінен быць зроблены на Android 12, які ўжо ва ўсю тэстуецца распрацоўшчыкамі. Верагодна, Google раскажа пра галоўныя навіны сістэмы больш падрабязна, пазначыўшы асноўныя прыярытэты ў распрацоўцы і будучыя змены. Таксама ў рамках першага дня канферэнцыі могуць прадставіць новыя прылады. Пазалетась гэта былі смартфоны Pixel 3A і смарт-экран Nest Hub Max.
У гэтым годзе чакаецца выхад смартфона Pixel 5А і новых навушнікаў Pixel Buds, якія літаральна ўчора ўжо засвяціліся ў Сеціве. Не выключана, што будуць і іншыя навінкі, як праграмныя, так і апаратныя.
Прэв’ю: google.com
Спасылкі
[1] https://lifehacker.ru/sroki-google-i-o-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/google
[3] https://zviazda.by/be/tags/android
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezentacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/may-0