З лясоў вывезена каля 450 кубаметраў бытавога смецця ў першым квартале бягучага года. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Чарняўскі, перадае БЕЛТА [1].
«За першы квартал бягучага года работнікамі нашых устаноў праведзены санітарныя рубкі, ачыстка лесу на плошчы 6,4 тыс. га. Вывезена каля 450 кубаметраў бытавога смецця», — сказаў Сяргей Чарняўскі.
У мінулым годзе пры навядзенні парадку на тэрыторыі лясных угоддзяў работы былі праведзены на плошчы больш за 34 тыс. га, ажыццёўлена расчыстка лясных дарог, пад’ездаў да гэтых дарог на працягу 117 км, добраўпарадкавана каля 300 месцаў адпачынку, праведзена ўборка бытавога смецця ў аб’ёме 8,5 тыс. куб. м. «Прыярытэтнымі аб’ектамі для навядзення парадку былі ўчасткі ўздоўж аўтадарог, вакол населеных пунктаў, розныя знакавыя аб’екты, прыпыначныя пункты, месцы адпачынку, а таксама лясы, якія адносяцца да ахоўных катэгорый», — растлумачыў начальнік упраўлення.
Сяргей Чарняўскі адзначыў, што з кожным годам смецця ў лясах становіцца менш.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/smecce
[3] https://zviazda.by/be/tags/les
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyasy
[5] https://zviazda.by/be/tags/kvartal