Паветранае судна стала першым з пяці самалётаў, дагавор на пастаўку якіх быў падпісаны паміж «Белавія» і лізінгавай кампаніяй Air Lease Corporation (ALC) у ліпені 2018 года.
Паветраныя судны 737-8 аснашчаны эканамічнымі рухавікамі. Расход паліва і выкіды вуглякіслага газу зніжаны на 16 працэнтаў у параўнанні з папярэднім пакаленнем 737. Паліўная эканамічнасць забяспечвае больш нізкія эксплуатацыйныя выдаткі і змяншае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, падкрэслілі ў авіякампаніі.
Дальнасць палёту Boeing 737-8 складае 6574 кіламетры, што на 1111 кіламетраў больш, чым у папярэдніка. Гэта дазваляе прапаноўваць пасажырам новыя маршруты. «Белавія» плануе пачаць эксплуатаваць Boeing 737-8 на самых папулярных маршрутах, а таксама на самых працяглых напрамках.
«Белавія» стала дваццаць першай авіякампаніяй у свеце, якая пачне эксплуатаваць Boeing 737-8. Самалёт разлічаны на перавозку 174 пасажыраў: 162 месцы ў эканом-класе і 12 месцаў у бізнэс-класе. Салон самалёта выкананы ў новай стылістыцы Boeing Sky Interior, якая вызначаецца сучасным дызайнам з плаўнымі лініямі, святлодыёдным асвятленнем і павялічанымі багажнымі паліцамі для камфорту пасажыраў.
Новае паветранае судна стала дваццаць дзявятым самалётам у флоце «Белавія».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/boeing-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/samalyot