Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джок Відада ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і значнымі разбурэннямі ў выніку трапічнага цыклону ў правінцыі Усходняя Нуса-Тенгара. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідэра.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі навіну аб гэтай трагедыі. «Ад імя ўсіх беларусаў і сябе асабіста дазвольце выказаць шчырае спачуванне і словы падтрымкі вам, родным і блізкім загінулых, а таксама народу Інданезіі», — гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/soboleznovanie-prezidentu-indonezii-dzhoko-vidodo
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ushodnyaya-nusa-tengara
[4] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzhok-vidada