Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец наведала таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мінскі гарадскі тэхнапарк».
Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і працоўным калектывам парламентарый абмеркавала пытанні канстытуцыйнай рэформы і партыйнага будаўніцтва, павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы і маладзёжнай палітыкі, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Таксама сенатар азнаёмілася з дзейнасцю найбуйнейшага тэхнапарка краіны, пагутарыла з яго рэзідэнтамі, якіх налічваецца каля 40 прадпрыемстваў, расказала аб дзейнасці па ўдасканаленні заканадаўства ў частцы льгот і прэферэнцый суб'ектам інавацыйнай інфраструктуры.
Прэв’ю: sb.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-runec
[3] https://zviazda.by/be/tags/pastayannaya-kamisiya-saveta-respubliki-pa-ekanomicy