Па даручэнні спікера Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах узяла пад асабісты кантроль разгляд калектыўнага звароту жыхароў дома № 80 па вуліцы Нёманская ў сталіцы. Парламентарый сумесна са старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэем Бугровым і прадстаўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска выехала на месца, каб азнаёміцца з незавершаным і незакансерваваным будаўнічым аб'ектам.
Як патлумачылі ў профільнай камісіі, збудаванне ўяўляе сабой нежылую частку шматпавярховага жылога дома з убудаванымі памяшканнямі грамадскага прызначэння і падземнай паркоўкай.
Натуральна, што недабудаваны і не здадзены ў эксплуатацыю камерцыйным забудоўшчыкам аб'ект дастаўляе шэраг нязручнасцяў жыхарам дома і не дазваляе гарадскім службам добраўпарадкаваць прылеглую да будынка тэрыторыю.
У найбліжэйшы час у Савеце Рэспублікі пройдзе нарада з прадстаўнікамі Мінгарвыканкама, гарадскога Савета дэпутатаў і іншымі зацікаўленымі асобамі для прыняцця рашэння па праблемах, агучаных у звароце.
Пытанне знаходзіцца на кантролі ў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-runec
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyomanskaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-bugrou
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-garadski-savet-deputatau