У адпаведнасці з рашэннем праўлення Асацыяцыі міжнародных экспедытараў і лагістыкі «БАМЭ» па выніках дзейнасці за мінулы год «Белмытсэрвіс» прызнаны пераможцам у конкурсе «Экспедытар года — 2020», паведамілі БЕЛТА [1] на прадпрыемстве.
«Гэты рэйтынг — пацвярджэнне высокага прафесіяналізму, фінансавай стабільнасці і заслужанай дзелавой рэпутацыі, для кліента — гарантыя якасных лагістычных паслуг», — падкрэслілі на прадпрыемстве.
«БАМЭ» — некамерцыйная арганізацыя, якая па стане на 16 красавіка аб’ядноўвае на аснове добраахвотнага членства 108 экспедытарскіх і лагістычных арганізацый розных форм уласнасці.
Экспедытар — юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, які ажыццяўляе транспартна-экспедыцыйную дзейнасць.
Прэв'ю: БЕЛТА.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/belmytnjaservis-peramog-u-konkurse-ekspedytar-goda-2020-99187-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belmytservis-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/2020
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekspedytar