Аб законах, якія датычацца недапушчэння рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеяння экстрэмізму, сваімі думкамі падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк:
— Усім тым, хто лічыць, што гэтыя законы жорсткія, я рэкамендаваў бы пазнаёміцца з заканадаўствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Нават тыя рэчы, якія прынялі ў нас, больш ліберальныя, чым у немцаў. У любым нармальным цывілізаваным грамадстве экстрэмізм знаходзіцца пад забаронай. У цывілізаваных краінах нават існуе забарона на прафесію, калі выказваюцца экстрэмісцкія погляды. У Еўропе такіх людзей проста не дапусцяць выкладаць ва ўніверсітэце.
У інтэрнэце можна знайсці шмат крыптанацысцкіх сайтаў, блогаў, дзе ўхваляюцца як героі тыя людзі, якія супрацоўнічалі з фашыстамі — зараз яны аб'яўляюцца героямі беларускага народа. Усе гэтыя рэчы ўлічваліся пры прыняцці беларускіх заканадаўчых актаў супраць нацызму і экстрэмізму. Наша задача — спыніць усё тое, што памнажае нянавісць, што разбурае нацыянальную кансалідацыю беларусаў, усё тое, што пагражае нашай дзяржаве. На гэта скіравана наша права, заканадаўства, і на гэтым робіцца галоўны акцэнт. Гэта зроблена для таго, каб людзі зразумелі, што памнажэнне нянавісці і распаўсюджванне нацызму караецца і па міжнародным, і па нацыянальным праве. Нашы законы цалкам адпавядаюць усім крытэрыям, якія прымяняюцца да такіх актаў, і, паўтаруся, у некаторых момантах яны нават больш мяккія, чым у іншых.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zakon-ab-nedapushchenni-reabilitacyi-nacyzmu-i-procidzeyanni-ekstremizmu
[5] https://zviazda.by/be/tags/igar-marzalyuk