Новая кніга вядомага беларускага даследчыка, картографа, гісторыка і краязнаўца Льва КАЗЛОВА «Стагоддзі на картах», несумненна, нікога не пакіне раўнадушным з кагорты чытачоў, цікаўных да гісторыі Беларусі, да гісторыі ўвогуле.
Толькі пачынаеш гаратаць яе першыя старонкі — як складваецца ўражанне падарожжа па найцікавейшых мясцінах свету, складваецца ўражанне прысутнасці ў самых розных краінах у розныя гістарычныя адрэзкі часу.
Аўтарскі тэкст, у якім гістарычны пісьменнік і вучоны каменціруе візуальны рад, картаграфічныя матэрыялы, падаецца ў навукова-папулярным стылі. Не губляе Леў Казлоў сувязі з дакументаванымі крыніцамі і разам з тым складаныя, на першы погляд, рэчы патлумачвае проста і ясна. Гэтая акалічнасць дазваляе знаёміцца з кнігай «Стагодззі на картах» чытачам з розным узроўнем гістарычнай падрыхтаванасці. З дапамогай картаграфічных крыніц адкрываюцца новыя старонкі ў апісаннях мінулага.
«Стагодзі на картах» можна смела лічыць своеасаблівым падручнікам, з якім варта знаёміцца не толькі ва ўніверсітэтах, але і ў агульнаадукацыйнай школе.
Кнігу можна набыць у сталічнай краме «Акаэмкніга» па адрасе: «Мінск, праспект Незалежнасці, 72. Спяшайцеся наведацца і хаця б пазнаёміцца з аўтарытэтным выданнем. Наклад кнігі Льва Казлова «Стагоддзі на картах», упэўнены, разыйдзецца досыць хутка.
Мікола БЕРЛЕЖ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikola-berlezh
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/leu-kazlou
[5] https://zviazda.by/be/tags/kartagrafiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[7] https://zviazda.by/be/tags/akademkniga-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/stagoddzi-na-kartah