Цяперашняя адміністрацыя ЗША на чале з прэзідэнтам Джо Байдэнам раней прыпыніла практыку дэпартацыі па паскоранай працэдуры. Аднак некалькі прычын прымусілі амерыканскі ўрад змяніць палітыку на гэтым напрамку, піша [1] ТАСС.
Такому выдварэнню падвяргаюцца «пэўныя сям’і, якія нядаўна прыбылі на паўднёвую мяжу» краіны і якія не маюць «законных падстаў на знаходжанне ў Злучаных Штатах». Гэтыя грамадзяне адпраўляюцца адмысловымі рэйсамі паветраным транспартам на радзіму — у Гватэмалу, Сальвадор і Гандурас.
Два дэпартацыённых рэйса былі выкананы ў пятніцу з штата Тэхас. Адзін з іх быў адпраўлены ў Гватэмалу, другі — спачатку ў Сальвадор, а затым у Гандурас. Усяго было выселены за межы ЗША 73 чалавекі. Першапачаткова меркавалася адправіць гэтымі рэйсамі на радзіму 147 чалавек, аднак было ўстаноўлена, што частка асоб заразілася каранавірусам або знаходзілася ў апошнія некалькі дзён у кантакце з хворымі. У сувязі з гэтым такіх асоб знялі з рэйсаў.
Рэзкае павелічэнне колькасці такіх асоб, затрыманых у бягучым месяцы ў Тэхасе, i распаўсюджванне надзвычай заразнага штаму «дэльта» уздоўж паўднёвай мяжы ЗША прымусілі амерыканскі ўрад змяніць палітыку на гэтым напрамку.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/12030465
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/susvet
[4] https://zviazda.by/be/tags/departacyya