Вольга Нікіціна, Соф’я Вялікая, Сафія Пазнякова і Святлана Шэвялёва ў вырашальным паядынку перамаглі дружыну Францыі — 45:41, перадае [1]БелТА.
Такім чынам, Соф’я Вялікая і Сафія Пазнякова сталі двухразовымі алімпійскіімі чэмпіёнкамі. На рахунку Соф’і Вялікай два золата ў камандных турнірах (Рыа-2016 і Токіа-2020), а Сафія Пазнякова першую ўзнагароду вышэйшай пробы заваявала на Алімпіядзе ў сталіцы Японіі па выніках асабістых спаборніцтваў.
У паядынку за бронзавыя ўзнагароды каманда Рэспублікі Карэя выйграла ў зборнай Італіі — 45:42.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/rossijskie-sablistki-zavoevali-zoloto-olimpiady-v-komandnom-turnire-453130-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia
[3] https://zviazda.by/be/tags/shablya
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport