Спартовец у суме дваябор’я змог падняць у рыўку 173 кг, аднак у практыкаванні штуршок не змог зафіксаваць вагу 201 кг і завяршыў выступленне, паведамляе [1] БелТА.
Алімпійскім чэмпіёнам стаў прадстаўнік Катара Фарыс Ібрахім Саід Хассуна Эль-Бах, які ўсталяваў алімпійскі рэкорд — 402 кг (177 кг рывок і 225 кг штуршок). Серабро ў венесуэльца Кейдомара Санчэса Валленільі — 387 кг (177 кг + 210 кг). Бронзавая ўзнагарода ў цяжкаатлета з Грузіі Антона Плеснага — 387 кг (177 кг + 210 кг), які саступіў суперніку срэбра па дадатковых паказчыках.
Заўтра на памост Tokyo International Forum выйдзе віцэ-чэмпіёнка Гульняў-2016 у Рыа беларуска Дар’я Навумава. Яна выступіць у вагавой катэгорыі да 76 кг.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/tjazheloatlet-evgenij-tihontsov-ne-smog-vmeshatsja-v-borbu-za-medali-igr-v-tokio-453147-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia
[3] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-tihancau
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/cyazhkaya-atletyka