29 ліпеня ў 13-49 паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні ў вёсцы Семігосцічы Столінскага раёна, піша [1] МНС.
Ратавальнікі выехалі да месца выкліку. Высветлілася, што ў выніку парыву ветру адбылося падзенне дрэва на легкавы аўтамабіль, усярэдзіне якога апынуўся заціснуты чалавек. Работнікі МНС зрабілі разведку, пачалі рэзаць дрэва і прыбралі яго з машыны.
— Затым мы знялі клемы з акумулятара, прыпаднялі дах, зрэзалі стойкі і акуратна пры дапамозе аварыйна-выратавальнай прылады выцягнулі пацярпелага — растлумачыў начальнік варты
Выратаваны кіроўца з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/360026/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/stolinski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/dreva