Шмат цікавых сустрэч чакала ўдзельнікаў экспедыцыі ў Ганцавіцкім раёне. На яго мяжы нас сустракалі прадстаўнікі мясцовай улады і таленавіты калектыў самадзейных артыстаў. У аграгарадку Агарэвічы вітаць экспедыцыю сабраліся ўсе жыхары. Разам з паломнікамі прайшлі яны Хросным ходам да мясцовага храма. Удзельнікі экспедыцыі з падарункамі ў руках наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу, агледзелі ўтульны двухпавярховы будынак побач з царквой. Потым на шматлюднай канферэнцыі разам абмеркавалі надзённыя пытанні выхавання.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/gancavichy
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskaga-pismenstva-u-kapyli
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekspedycyya