У ім узяў удзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый ДЗЯМІДАЎ. Форум сабраў больш за 500 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і палітычных партый.
Цэнтральнымі тэмамі гутаркі, прысвечанай Году народнага адзінства, сталі развіццё інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расіі, маладзёжная палітыка, удзел бізнес-супольнасцяў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, трансфармацыя палітычнай сістэмы Беларусі, неабходнасць і магчымыя шляхі пашырэння ўплыву палітычных партый на грамадска-палітычнае жыццё.
У якасці экспертаў выступалі дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Гігін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксандр Аўдонін, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандр Шпакоўскі, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, палітолаг Аляксей Дзермант і іншыя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne