У восьмым нумары часопіса «Беларусь» (кітайскі выпуск) пачынаецца публікацыя перакладу аполвесці класіка беларускай літаратуры «Дзікае паляванне караля Стаха». Перакладчык — кітайскі студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сунь Фаньці.
Гэту публікацыю можна назваць падзеяй у галіне мастацкага перакладу, у развіцці беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў. Зараз чытачы і ў Паднябеснай змогуць адкрыць для сябе Уладзіміра Караткевіча на роднай мове. А што самае галоўнае — часопіс патрапіць і кітайскім літаратуразнаўцам, цікаўным да славянскіх літаратур і ў прыватнасці да беларускай. З’явіцца магчымасць праводзіць параўнанні «Дзікага палявання караля Стаха» з творамі кітайскай гістарычнай прозы. Так што, неўзабаве пра гэтую аповесць, відавочна, з’явяцца даследванні кітайскіх літаратурных крытыкаў.
Сунь Фуньці жыве і вучыцца ў Беларусі некалькі гадоў. У яго перакладчыцкім арсенале — казка У. Караткевіча «Чортаў скарб» (пераклад таксама надрукаваны ў «Беларусі») і некалькі вершаў беларускіх паэтаў, пераклады якіх яшчэ апублікаваны.
Мікола БЕРЛЕЖ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikola-berlezh
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sun-fanci
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karatkevich
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-10
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzikae-palyavanne-karalya-staha