Традыцыйна, бегуны правяралі свае сілы на трох дыстанцыях — 21 кіламетр, 10 і 5,5 кіламетраў. Лепшымі на галоўнай, паўмарафонскай дыстанцыі ў 21 км сталі Ніна Савіна (Беларусь) і Віталь Шафар (Україна). Першымі да фінішу дыстанцыі ў 10 км прыбеглі Аляксандр Санько і Вольга Камінская. А лепшы вынік на самай папулярнай дыстанцыі ў 5,5 км паказалі Уладзіслаў Церашонак і Настасся Дзедзікава.
Па сваёй добрай звычцы Мінскі паўмарафон стаў не толькі забегам, але і яркім спартыўным святам у самым сэрцы беларускай сталіцы.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Аліны МАЗАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/author/alina-mazavec
[3] https://zviazda.by/be/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotanaviny
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/paumarafon
[7] https://zviazda.by/be/tags/minsk