Следчае ўпраўленне УСК па Гродзенскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні, у якім загінуў мужчына, перадае [1] СК.
Вечарам 8 ліпеня 2021 года 22-гадовая дзяўчына, кіруючы аўтамабілем Audi A6, ехала па вуліцы Ленінскай у Лідзе. Праязджаючы рэгуляванае скрыжаванне вышэйпаказанай вуліцы і праспекта Перамогі на забараняльны сігнал святлафора, яна сутыкнулася з аўтамабілем Volkswagen Caravelle. Пасля ўдару мікрааўтобус некалькі разоў перакуліўся. З салона на асфальт вылецеў 34-гадовы мясцовы жыхар, якога прыціснула аўтамабілем. Мужчына памёр у бальніцы.
У мікрааўтобусе ў якасці пасажыраў ехалі тры чалавекі, ніхто з іх не быў прышпілены рамянём бяспекі.
Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Гродзенскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваная следовая карціна, праведзены шэраг экспертных даследаванняў. Дапытаныя абвінавачаная і сведкі.
Дзеянні дзяўчыны кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Да яе ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-grodno-ru/view/passazhira-pridavilo-mikroavtobusom-podrobnosti-smertelnogo-dtp-v-lide-10429/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lida
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/sk