Беларускі пагранзнак абстралялі з тэрыторыі Украіны, паведамілі [1] ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Інцыдэнт адбыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага пагранічнага атрада. «Пры аглядзе пагранзнака памежнікі заставы „Сварынь“ выявілі пашкоджанні памежнага слупа і шчытка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у выглядзе прабоін ад дробу, як мяркуецца, стрэлам з паляўнічай стрэльбы», — распавялі ў ДПК.
Вынікі праведзенай сустрэчы з украінскім бокам паказалі, што стрэлы вырабляліся з тэрыторыі Украіны. Праводзіцца разбіральніцтва.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/122575/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dpk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pagranznak
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne