У перыяд з 16 па 18 верасня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці будзе праведзена масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі М-10 «гр. Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын» з мэтай спынення парушэнняў ПДР і прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму.
Як паведамляе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у рабоце супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах, якія маюць павышаную верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў і мець прыборы фота і відэафіксацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/m-10