Лідары дзяржаў АДКБ па выніках саміту ў Душанбэ падпісалі пакет дакументаў, перадае [2] БелТА.
Як растлумачыў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась на пасяджэнні саміту АДКБ у пашыраным складзе, на разгляд лідараў краін Дагавора былі вынесеныя 14 дакументаў, якія прайшлі ўзгадненне і падрыхтаваных да падпісання. У іх ліку — дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, пагадненне па пытаннях юрысдыкцыі і аказання прававой дапамогі па справах, звязаных з часовым знаходжаннем фарміравання сіл і сродкаў калектыўнай бяспекі на тэрыторыях дзяржаў — членаў АДКБ.
Падпісаны таксама пагадненне аб сумесным матэрыяльна-тэхнічным і медыцынскім забеспячэнні войскаў АДКБ і рашэнне савета аб плане абсталявання КСАР АДКБ сучасным узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, спецыяльнымі сродкамі. Два дакументы датычацца развіцця міратворчага патэнцыялу: гэта пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне аб міратворчай дзейнасці арганізацыі ад 6 кастрычніка 2007 года і рашэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ «Аб спецыяльным прадстаўніку генеральнага сакратара АДКБ па пытаннях міратворчасці».
Кіраўнікі дзяржаў таксама разгледзелі шэраг дакументаў, якія датычацца кадравых пытанняў арганізацыі, ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, прававой і фінансава-эканамічнай дзейнасці.
У наступным годзе, як вядома, старшынства ў АДКБ пераходзіць да Арменіі. Таму прэм’ер-міністр гэтай краіны Нікол Пашынян распавёў на саміце аб прыярытэтных кірунках працы АДКБ у 2022 годзе.
«На наш погляд, неабходна прадоўжыць работу па паглыбленні знешнепалітычнай каардынацыі і ўзаемнай падтрымцы для выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, якія закранаюць інтарэсы дзяржаў — членаў АДКБ. З гэтай мэтай надаём важнае значэнне правядзенню рэгулярных рознаўзроўневых кансультацый, у тым ліку і ў фармаце групы высокага ўзроўню, у якую ўваходзяць намеснікі кіраўнікоў знешнепалітычных і абаронных ведамстваў», — сказаў Нікол Пашынян.
Ён таксама лічыць, што апраўдала сябе практыка прыняцця сумесных заяў і яе варта пашырыць. «Логіка развіцця сітуацыі ў розных рэгіёнах калектыўнай бяспекі наглядна паказала неабходнасць актуалізацыі механізмаў крызіснага рэагавання. Відавочная запатрабаванасць механізмаў пастаяннага маніторынгу, прагназавання і папярэджання крызісных сітуацый. На практыцы гэта атрымае абрысы ў тым ліку і праз забеспячэнне паўнацэннага функцыянавання цэнтра крызіснага рэагавання», — заявіў прэм’ер-міністр.
Паводле яго слоў, Арменія мае намер цесна ўзаемадзейнічаць з дзяржавамі АДКБ у мэтах павышэння ўзроўню боегатоўнасці, баявой падрыхтоўкі, зладжанасці і мабільнасці сіл АДКБ. Ён таксама перакананы ў неабходнасці мадэрнізацыі і нарошчвання патэнцыялу КСАР АДКБ сучаснымі і новымі, у тым ліку беспілотнымі, фарміраваннямі, іх абсталявання сучаснымі сродкамі падрыхтоўкі і ўдасканалення кіравання. «Важнае значэнне для нашай арганізацыі будзе мець далейшае ўдасканаленне мер і механізмаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці ў барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, антынаркатычнай барацьбы і барацьбы з незаконнай міграцыяй і гандлем людзьмі», — дадаў ён.
Нікол Пашынян таксама прапанаваў распачаць крокі па ўмацаванню аўтарытэту АДКБ на міжнароднай арэне, у тым ліку праз пашырэнне ўзаемадзеяння з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, напрыклад, з ААН, АБСЕ.
Акрамя таго, у наступным годзе адзначаюцца дзве важныя даты — 30-годдзе падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзе стварэння арганізацыі, і з гэтай нагоды плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/society/view/lidery-odkb-po-itogam-sammita-v-dushanbe-podpisali-paket-dokumentov-460079-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[4] https://zviazda.by/be/tags/afganistan
[5] https://zviazda.by/be/tags/dushanbe-0