Гэтыя пытанні разглядаюцца ў рамках двухдзённай VII-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Ахова працы — клопат агульны».
У рабоце канферэнцыі прымае ўдзел намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў.
— Правядзенне штогадовай канферэнцыі — важны момант ва ўдасканаленні падыходаў да аховы працы, — адзначыў ён. — У гэтай сферы шмат пытанняў, якія можна і трэба вырашаць разам. Наймальнікі, работнікі і іх прадстаўнікі павінны працаваць у адзінай счэпцы.
Першы дзень канферэнцыі праходзіць на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Тут жа працуе выстава, дзе прэзентуюцца сучасныя сродкі індывідуальнай абароны. Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, органаў дзяржаўнага нагляду, кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый і прадпрыемстваў абмяркоўваюць пытанні асноўных кірункаў удасканальвання адпаведнага заканадаўства, стварэнне бяспечных і здаровых умоў для работнікаў, як адной з галоўных задач кіраўнікоў. Яны прааналізуюць стан вытворчага траўматызму за восем месяцаў гэтага года, інфармацыйнае забеспячэнне работы па ахове працы на прадпрыемствах. Сёння запланавана таксама правядзенне круглага стала з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў. Заўтра канферэнцыя перамясціцца на другою дыялогавую пляцоўку, дзе удзельнікі пагавораць пра ажыццяўленне грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы, разгледзяць умовы страхавога кампенсавання ў сувязі з няшчаснымі выпадкамі і азнаёмяцца з вынікамі сацыяльнага даследавання па Магілёўскай вобласці на тэму «Ацэначныя меркаванні работнікаў прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці аб парушэнні патрабаванняў па ахове працы».
— Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў аховы працы, — падкрэсліў у сваёй прамове намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Кожны год прыносіць свае навацыі, жыццё дыктуе шэраг новых правілаў. І для магіляўчан важна даведацца з першых вуснаў пра новыя падыходы і ідэі.
У рамках канферэнцыі запланавана таксама наведванне аднаго з буйных у рэспубліцы вытворцаў малочнай прадукцыі «Бабушкінай крынкі».
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта mogilev-region.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-staravoytau
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-rasiyski-universitet
[5] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-malashka