За базавую велічыню на аўкцыёне прадалі будынак лядніка ў вёсцы Адаменкі Лёзненскага раёна. Пра гэта паведамілі «Звяздзе» ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».
«Аб’ект нерухомасці з гісторыяй» знаходзіцца на тэрыторыі былой сядзібы гвардыі палкоўніка Аляксандра Ігнатовіча Шыбекі, якая была пабудавана ў канцы XIX стагоддзя.
Ляднік выстаўляўся на аўкцыён упершыню, і адразу за базавую велічыню быў прададзены адзінаму пакупніку — жыхарцы Лёзна, якая плануе адкрыць у населеным пункце аграрную сядзібу.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebskablmayomasc
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebshchyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/adamenki
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyadnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon