За час правядзення акцыі «Букет дабра» на рахунак дабрачыннага фонду «Шанец» паступіла 95 тыс. рублёў. Інфармацыя размешчана на сайце [1] арганізацыі.
Пяты год запар да Дня ведаў дабрачынны фонд «Шанс» ініцыюе акцыю «Букет дабра». У гэты раз сабраная сума ахвяраванняў павялічыліся на 50% у параўнанні з леташнімі паказчыкамі і перасягнула рэкордную адзнаку ў 95 тыс. рублёў. Жадаючых далучыцца аказалася больш за 16 тыс. чалавек з 93 населеных пунктаў Беларусі. Больш за палову з іх ужо не першы год падтрымліваюць гэтую дабрачынную ініцыятыву, заражаючы сваім прыкладам навакольных.
Частка сабраных грошаў накіравана на аказанне дапамогі двухгадовай Арыяне Ігнатовіч, у якой рэдкі від рака крыві. Астатняя — іншым дзецям з анкагематалагічнымі захворваннямі.
Увесь калектыў фонду «Шанец» выказвае вялікую ўдзячнасць удзельнікам «букет дабра».
Спасылкі
[1] https://www.chance.by/about/news/2021_god/itogi_blagotvoritelnoy_aktsii_buket_dobra/
[2] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-buket-dabra
[3] https://zviazda.by/be/tags/fond-shanec
[4] https://zviazda.by/be/tags/ankagematalagichnyya-zahvorvanni