За першае паўгоддзе гэтага года толькі ў Першамайскім раёне сталіцы распачата 67 крымінальных спраў па арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў»), тры з якіх — у дачыненні да непаўналетніх, распавялі [1] ў Першамайскім РУУС агенцтву «Мінск-Навіны».
У адной з соцсетах 17-гадовы хлопец атрымаў паведамленне ад невядомага карыстальніка з прапановай палепшыць сваё матэрыяльнае становішча, — абяцалі плаціць да 150 долараў у дзень. Той пагадзіўся.
Далей яму распавялі аб мерах канспірацыі, сістэме штрафаў і ўзнагарод, а таксама дзе забраць першую партыю наркотыкаў. Так падлетак стаў працаваць закладнікам на інтэрнэт-краму па продажы забароненых рэчываў.
Малады чалавек паспеў «папрацаваць» толькі пяць дзён і быў затрыманы супрацоўнікамі наркакантролю. Пры ім выявілі 25 гр. мефедрона — усяго ён намерваўся раскласці больш за 61 грама гэтага псіхатропу. У тэлефоне хлопца меліся геаграфічныя каардынаты і здымкі зробленых ім схованак, а таксама перапіска з куратарам. Ён рабіў закладкі на вуліцах Валгаградская, Кедышкі, Чайкоўскага, Суворава, пр. Незалежнасці.
Варта адзначыць, што юнак з шчаснай сям’і: мама — настаўніца, бацька — святар. Сваю правіну ён патлумачыў тым, што ў бацькоў нібыта былі пэўныя матэрыяльныя цяжкасці, і такім вось спосабам ён хацеў ім дапамагчы. Аднак тыя гэтую версію не пацвердзілі.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/yunosha-iz-prilichnoj-semi-popalsya-s-mefedronom-v-miliczii-rasskazali-kak-uberech-detej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nakrotyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[4] https://zviazda.by/be/tags/pershamayski-ruus