Выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў — ад участковых да ЦВК РФ — падводзяць вынікі выбараў у Дзярждуму восьмага склікання, піша [1] ТАСС.
Выбары ніжняй палаты расійскага парламента, якая будзе працаваць на працягу наступных пяці гадоў, упершыню ў гісторыі праходзілі на працягу трох дзён. З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, было прынята рашэнне правесці выбары, прызначаныя ўказам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на адзіны дзень галасавання 19 верасня, таксама 17 і 18 верасня з улікам мер санітарнай бяспекі.
На дадзены момант «Адзіная Расія» атрымлівае 48,56% галасоў на выбарах дэпутатаў Дзярждумы па партыйных спісах па выніках апрацоўкі 70,67% пратаколаў, вынікае з дадзеных ЦВК.
КПРФ набірае 20,25%, ЛДПР — 7,68%, «Справядлівая Расія — За праўду» — 7,42%, «Новыя людзі» — 5,53%.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/12374259
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhduma