Жыхарку Астравецкага раёна будуць судзіць за забойства з асаблівай жорсткасцю трохмесячнага сына, паведамляе [1] служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў Гродзенскі абласны суд крымінальная справа ў дачыненні да 32-гадовай жыхаркі вёскі Супраненты Астравецкага раёна. Жанчыне інкрымінавана забойства з асаблівай жорсткасцю свайго трохмесячнага дзіцяці.
У чэрвені 2021 года яна нанесла дзіцяці больш за 10 удараў. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы смерць хлопчыка наступіла на месцы здарэння ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, якая суправаджалася пераломамі касцей чэрапа, кровазліццямі пад абалонкі мозгу, а таксама іншымі пашкоджаннямі. Маці ў момант здзяйснення злачынства была п’яная.
«У выніку судова-псіхіятрычнай экспертызы ўстаноўлена, што яна магла ўсведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку і значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі», — адзначылі ў пракуратуры.
Жанчына ўзята пад варту. Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
Спасылкі
[1] https://prokuratura.gov.by/ru/media/novosti/nadzor-za-resheniyami-po-ugolovnym-i-grazhdanskim-delam/inkriminirovano-ubiystvo-syna-mladentsa-prokuratura-grodnenskoy-oblasti-napravila-ugolovnoe-delo-v-s/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[4] https://zviazda.by/be/tags/sud