Святлана Адзінцова, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы:
— Дзень народнага адзінства — вельмі важнае свята. Як і абвяшчэнне Года народнага адзінства, яно падкрэслівае: мы адзіныя ў памкненні захавання міру на зямлі. Мы, беларусы, маем дзяржаўнасць, незалежнасць, родную зямлю. І мы павінны быць адзіныя ў памкненні захаваць гэта для нашых дзяцей, для будучыні ў час глабалізацыі. Нельга паўтараць сумны вопыт краін, дзе ў выніку каляровых рэвалюцый жыццё простых людзей пагоршылася і ад суверэнітэту мала што засталося.
Без міру, дабрыні, чалавечнасці жыццё страчвае сэнс. Не стамлюся паўтараць, што толькі ўсе разам, як кажуць беларусы, талакой — добрымі ўчынкамі, працай — зможам зберагчы Радзіму. Яе можна параўнаць з дзіцем, з прыгожай кветкай, нечым чароўным, што пры любым неасцярожным дзеянні вельмі лёгка загубіць. Наш свет сапраўды крохкі. Мы павінны перадаць нашчадкам мірнае неба, магчымасць жыць у краіне, дзе ёсць усё для самарэалізацыі.
У Дзень народнага адзінства трэба задумацца: заўтра залежыць ад таго, што мы робім сёння.
Запісаў Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-adzincova
[4] https://zviazda.by/be/tags/deputat
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-narodnaga-adzinstva