Палова дарослага насельніцтва Бразіліі, якое налічвае 158 млн чалавек, завяршыла курс вакцынацыі ад каронавіруснай інфекцыі, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя паўднёваамерыканскай рэспублікі.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, лік тых, хто зрабілі дзве прышчэпкі ці атрымалі ін’екцыю аднакампанентнай вакцыны перавысіў адзнаку 80,5 млн. Часткова вакцынаваны ад COVID-19 каля за 142 млн бразільцаў, або амаль 90% дарослага насельніцтва краіны.
Вакцынацыя ў Бразіліі пачалася 18 студзеня. Да цяперашняга моманту Міністэрства аховы здароўя размеркавала больш 267,6 млн доз дазволеных у краіне прэпаратаў брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca, амерыканскай фірмы Pfizer і яе германскага партнёра BioNTech, кампаніі Janssen, якая належыць амерыканскай карпарацыі Johnson & Johnson, і кітайскай Sinovac Biotech.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/12462149
[2] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[3] https://zviazda.by/be/tags/vykcynacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/braziliya