Міліцыянеры Фрунзенскага РУУС сталіцы высветлілі асобу гараджаніна, які ў гарадскім аўтобусе ўдарыў кантралёра.
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у сярэдзіне дня 48-гадовы мінчанін сеў у грамадскі транспарт, але праезд не аплаціў. Калі на прыпынку ў салон увайшлі кантралёры, пасажыр не змог прад’явіць ім ні прабітага квітка, ні праязнога. Тады работнік папрасіў мужчыну падаць дакумент для складання ў дачыненні да яго адміністрацыйнага пратакола. У адказ на гэта безбілетнік замахнуўся і з сілай адпіхнуў кантралёра на металічны поручань, пасля чаго выйшаў з салона і збег.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі высветлілі асобу грамадзяніна і затрымалі яго. Ён прызнаны падазраваным у рамках раней заведзенай крымінальнай справы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[2] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/frunzenskae-ruus