Па дадзеных следства, днём 18 верасня два жыхары Мінска рыбачылі на лодцы на возеры Лісна ў Верхнядзвінскім раёне. Калі ўвечары яны не вярнуліся на дачу да свайго 62-гадоваму знаёмамага і перасталі выходзіць на сувязь, ён пачаў іх шукаць, перадае [1] СК.
Раніцай 19 верасня мясцовымі жыхарамі ў вадзе знойдзена цела 61-гадовага мінчука. Цела другога рыбака — 51-гадовага мужчыны, вынялі з вады супрацоўнікі АСВОД праз некалькі дзён.
Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Віцебскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, апытаныя мясцовыя жыхары і знаёмы загінуўшых. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці мужчын прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.
Па дадзеным факце Верхнядзвінскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/verhnyadzvinski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/patanuli