Больш за 60 км цепласетак замянілі ў Гомельскай вобласці да ацяпляльнага сезона 2021-2022 гадоў, паведаміў сёння гендырэктар дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці» Дзмітрый Згурскі на пасяджэнні аблвыканкама, перадае [1] БелТА.
Дзмітрый Згурскі падкрэсліў: арганізацыі ЖКГ рэгіёну выканалі рамонтна-прафілактычныя работы на аб’ектах цеплавой, вадаправоднай, каналізацыйнай гаспадаркі, у жыллёвым фондзе.
«Па бягучым рамонце цеплавых сетак на сёння ў вобласці замянілі 64,3 км. Па выніках года лічба складзе 70 км», — адзначыў ён. Гендырэктар звярнуў увагу, што гэта некалькі ніжэй запланаванага. Звязаная сітуацыя ў тым ліку з падаражэннем матэрыялаў.
Кіраўнік дадаў: у рэгіёне 71,8% цеплавых сетак, якія знаходзяцца на абслугоўванні арганізацый ЖКГ, У Пі-трубе. Прырост у гэтым годзе — 2,4%.
Да ацяпляльнага сезона ў вобласці аптымізавалі рэжымы некаторых кацельняў, на 18 цеплакрыніцах мадэрнізавалі абсталяванне, ліквідавана 8 неэфектыўных кацельняў, распавёў гендырэктар. Створаны запас дроў і дранкі. Для захоўвання драўнянага паліва рэканструявалі 9 падстрэшкаў, завяршаюць работы ў Брагінскім раёне.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/bolee-60-km-teplosetej-zamenili-v-gomelskoj-oblasti-k-otopitelnomu-sezonu-461200-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ceplasetki
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/acyaplyalny-sezon
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-zgurski-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/zhkg