У 2021 г. VI Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразия.DOC» будзе адначасова праходзіць у двух гарадах — Мінску і Смаленску, паведамілі [1] ў сеткі кінатэатраў «КиноМінска».
Фестываль пройдзе з 27 верасня па 1 кастрычніка. Аднак паказ стужак у беларускай сталіцы пачнецца толькі 30 верасня. Прымаць фестываль у Мінску будзе кінатэатр «Беларусь». Акрамя кінасеансаў запланаваны і іншыя фарматы сустрэч: круглыя сталы, майстар-класы, дыскусіі, выставы, прэс-канферэнцыі, моладзевы конкурс кароткага метра.
Уваход на сеансы неігравога кіно вольны.
Спасылкі
[1] https://kinominska.by/news/evraziya-doc
[2] https://zviazda.by/be/tags/festyval-euraziyadoc
[3] https://zviazda.by/be/tags/krainy-snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/kinominska