У Гомелі адкрылі сквер Машынабудаўнікоў, перадае [1] БелТА.
Новая зона адпачынку ў гонар машынабудаўнікоў з’явілася ў мікрараёне Гомсельмаш. Добраўпарадкаваную тэрыторыю адкрывае тэматычная арка. Далей яе працягваюць дзіцячая пляцоўка, камфортныя лаўкі. Па ўсёй працягласці выкладзеная каляровая плітка, у тым ліку з 3D-эфектам.
Адкрыццё сквера прымеркавана да прафесійнага свята машынабудаўнікоў. Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка павіншаваў работнікаў ААТ «Гомсельмаш» са святам і адкрыццём сквера. Ён адзначыў, што ў творчым плане мінулы год быў паспяховы для прадпрыемства. «Думаю, і гэты будзе не менш паспяховым. Сацыяльная і вытворчая сферы заўсёды ідуць побач. Сквер Машынабудаўнікоў — гэта таксама ўклад у развіццё нашага горада. Гэта і прыклад сацыяльнага партнёрства з буйным прамысловым прадпрыемствам. Новы сквер, новыя дрэвы — новае жыццё», — сказаў ён.
Прэв’ю:newsgomel.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/skver-mashinostroitelej-otkryli-v-gomele-461496-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomselmash-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/skver-mashynabudaunikou
[4] https://zviazda.by/be/tags/zona-adpachynku