Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні імгненна атрымаў інфармацыю аб трагедыі, якая адбылася з супрацоўнікам КДБ, і даручыў аказаць усялякую падтрымку і дапамогу сям’і, паведаміла [3] БелТА прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.
«Прэзідэнт учора імгненна атрымаў інфармацыю аб трагедыі, якая адбылася. Адразу даручыў разабрацца літаральна пасекундна — не ўсе дэталі былі вядомы. Спачатку было даручана аказаць усялякую падтрымку і дапамогу сям’і. І вядома, Прэзідэнт вельмі спачувае сям’і загінулага і суперажывае», — сказала Наталля Эйсмант.
На пытанне аб рэакцыі Прэзідэнта на здарэнне прэс-сакратар працытавала кіраўніка дзяржавы: «Беспакараным гэта не застанецца».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://blr.belta.by/president/view/bespakaranym-geta-ne-zastanetstsa-ejsmant-ab-reaktsyi-lukashenki-na-tragedyju-z-supratsounikam-kdb-104624-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-eysmant
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kdb