На тэлеканале «Беларусь 1» 9 кастрычніка — доўгачаканая прэм’ера музычнага талент-шоу «X-Factor у Беларусі». Тут на працягу некалькіх месяцаў у прайм-тайме развернецца маштабнае творчае спаборніцтва, дзе ўдзельнікамі стануць таленавітыя, харызматычныя і шчырыя беларусы з усёй краіны.
Ужо ў суботу ў 20.45 Белтэлерадыёкампанія прадставіць першы сезон сусветна знакамітай франшызы. Талент-шоу «X-Factor у Беларусі» стане жывой пляцоўкай для кранальных аповедаў, натхняльных сюжэтаў і асабістых перамог, якія ўражваюць. Заявіць пра сябе і свае вакальныя даныя на ўсю краіну, пераадолець комплексы і страхі, а таксама пазнаёміцца з выдатнымі прадстаўнікамі поп-індустрыі, адчуць падтрымку і сімпатыю тэлеаўдыторыі зможа кожны канкурсант. Цяпер галоўнае — правільна скарыстацца сваім шанцам, таму што з усіх жадаючых толькі некалькі соцень прэтэндэнтаў атрымала «шчаслівы білет» для ўдзелу ў папулярным шоу, якое для некага стане стартавай пляцоўкай у вялікае творчае жыццё.
Напярэдадні прэм’еры на афіцыйнай старонцы праекта ў Іnstagram @xfactorbelarus можна бліжэй пазнаёміцца з канкурсантамі і творчай групай праекта, а на YouTube-канале — перагледзець выпускі відэадзённікаў, дзе шмат закадравага матэрыялу. Дарэчы, дзяліцца эксклюзівам у такім фармаце каманда будзе на працягу ўсяго сезона. Даведацца пра шоу можна таксама ў інфармацыйных праектах медыяхолдынга, у праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» і ў эфіры Беларускага радыё.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/talent-shou
[6] https://zviazda.by/be/tags/x-factor-u-belarusi