Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам, перадае [3] прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
«Дзякуючы вам, адданым мастацтву і роднай зямлі людзям, мы захоўваем культурную спадчыну Беларусі — найбольшае багацце народа, развіваем векавыя традыцыі, беражліва ставімся да помнікаў гістарычных эпох, абараняем свае духоўныя каштоўнасці», — адзначыў Прэзідэнт.
«Упэўнены, што вашы таленты, адоранасць і імкненне да гармоніі заўсёды будуць служыць высакароднай місіі ўмацавання народнага адзінства, выхавання пачуцця гонару за вялікіх суайчыннікаў мінулага і сучаснага, фарміравання нацыянальнай годнасці як асновы развіцця будучых пакаленняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў на гэтым шляху невычэрпнага натхнення, эмацыянальнага ўздыму і творчых поспехаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://president.gov.by/be/events/vinshavanne-rabotnikam-kultury-z-prafesiynym-svyatam-1633677559
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[6] https://zviazda.by/be/tags/prafesiynae-svyata