Машыніст экскаватара будаўніча-мантажнага ўпраўлення «Навагрудскае» Сяргей ЖУРКО са сваей арганізацыяй прымае самы актыўны ўдзел у рэстаўрацыі сярэднявечнага замка: яму даручана замацаванне землянога вала пад галоўнай замкавай вежай. З гэтага вала адкрываецца дзівосная панарама на гарадскую планіроўку, навакольныя вуліцы, знакаміты касцёл. Сяргей часта прыходзіць на Замкавую гару, яму падабаецца ўглядацца ў далёкія абрысы маляўнічых ландшафтаў, у знаёмыя абліччы архітэктурных камяніц. Ён не хавае гонару, што і ад яго працы залежыць захаванне нашай культурна-гістарычнай спадчыны.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya