Віктар Бруханаў, які кіраваў Чарнобыльскай АЭС падчас катастрофы ў 1986 годзе, памёр ва ўзросце 84 гадоў. Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба Чарнобыльскай АЭС, перадае [1] ТАСС.
«Сёння на 85-м годзе пайшоў з жыцця першы дырэктар Чарнобыльскай АЭС Віктар Бруханаў. Калектыў і адміністрацыя прадпрыемства выказваюць сваё глыбокае спачуванне родным і блізкім», — паведаміла прэс-служба ў Facebook.
На працу ў ЧАЭС Бруханава прызначылі ў 1970 годзе. Спачатку ён узначальваў будаўніцтва, а пасля гэтага, аж да красавіка 1986 года, кіраваў станцыяй. Пасля выбуху на ЧАЭС яго адхілілі. У ліпені 1988 года Бруханава прысудзілі да 10 гадоў зняволення па артыкуле 220 Крымінальнага кодэкса УССР «парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі на выбухованебяспечных вытворчасцях і прадпрыемствах», як і галоўнага інжынера Мікалая Фаміна. Праз пяць гадоў Брюханова датэрмінова вызвалілі.
26 красавіка гэтага года Служба бяспекі Украіны апублікавала сакрэтныя дакументы аб чарнобыльскай катастрофе. Сярод іх і першы даклад Бруханава кіраўніцтву СССР з адзнакай «сакрэтна». Тады ён пісаў, што сітуацыя ў горадзе Прыпяць і суседніх раёнах нармальная, а ўзровень радыяцыі кантраляваны.
Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 года, там выбухнуў чацвёрты энергаблок станцыі. На Украіне былі забруджаныя 50 тыс. кв. км у 12 абласцях. У Беларусі агульная плошча радыяцыйнага забруджвання склала каля 46,5 тыс. кв. км. Акрамя таго, ад радыеактыўнага забруджвання пацярпелі 19 расійскіх рэгіёнаў з тэрыторыяй амаль 60 тыс. кв. км і насельніцтвам 2,6 млн чалавек.
Фота ТАСС
Спасылкі
[1] https://nauka.tass.ru/nauka/12656479
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktar-bruhanau
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/charnobylskaya-aes
[5] https://zviazda.by/be/tags/pamyor