Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вячаслава Валодзіна з выбраннем на пасаду старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі восьмага склікання, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Упэўнены, што і ў далейшым, ажыццяўляючы сваю дзейнасць, вы будзеце спрыяць усялякаму развіццю канструктыўнага міжпарламенцкага беларуска-расійскага дыялогу, умацаванню і пашырэнню адносінаў саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вячаславу Валодзіна добрага здароўя, дабрабыту i дасягнення вызначаных мэтаў.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-vyacheslavu-volodinu-s-izbraniem-na-post-predsedatelya-gosudarstvennoy-dumy-federalnogo-sobraniya-rossiyskoy-federacii
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyachaslau-valodzin