Для далейшай аптымізацыі структуры Нацыянальнага банка і яго штатнай колькасці з 1 сакавіка 2022 года скасоўваюцца яго галоўныя ўпраўленні па абласцях. Адпаведны ўказ нумар 392 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 кастрычніка, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэта рашэнне абумоўлена значным скарачэннем рэалізуемых галоўнымі ўпраўленнямі банка функцый.
Выкананне астатніх функцый будзе ўскладзена на структурныя падраздзяленні цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка без павелічэння іх штатнай колькасці і ў рамках выконваемых імі задач згодна з дзеючымі палажэннямі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/v-nacionalnom-banke-uprazdnyayutsya-glavnye-upravleniya-po-oblastyam
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz-numar-392
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka