Каля 19 ч 40 мін 25-гадовы кіроўца аўтамабіля «Нісан» пры выездзе з прылеглай тэрыторыі на вуліцу Прытыцкага сутыкнуўся з матацыклам «Хонда», які рухаўся па галоўнай дарозе, піша [1] тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У выніку ДТЗ 32-гадовы матацыкліст атрымаў траўмы і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Па факце, які адбыўся супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы праводзяць дадатковую праверку.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры выездзе з жылой і пешаходнай зон, прылеглай тэрыторыі кіроўцы павінны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, а таксама пешаходам, веласіпедыстам шлях руху якіх яны перасякаюць.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/udai-guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk