Паводле папярэдняй інфармацыі, 15 кастрычніка каля 20 гадзін 05 хвілін кіроўца аўтамабіля аператыўнага прызначэння «УАЗ» рухаўся па праспекце Дзяржынскага з боку вуліцы Уманскай у напрамку вуліцы Алібегава, не справіўся з кіраваннем, здзейсніў наезд на бардзюрны камень падзяляльнай паласы і перакуліўся, інфармуе [1] тэлеграм-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Пацярпелых няма, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
На дадзены момант па факце ДТЗ праводзіцца праверка, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння.
Калі вы сталі відавочцам названага здарэння або валодаеце інфармацыяй аб тым, што адбылося, у тым ліку відэазапісамі, просьба паведаміць пра гэта па тэлефонах
8 (017) 270-19-19 альбо +375 (29) 356-17-17.
Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/udai-guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk