Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (32-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў фінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $ 8,7 млн, паведамляе [1] БелТА.
Мінулай ноччу беларуска сустракалася ў паўфінале з латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенка (29) і перамагла ў трохсэтавым паядынку — 3:6, 6:3, 7:5. Гульня працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін. У фінальным матчы саперніцай Азаранкі будзе іспанка Паула Бадоса Хіберт (27), якая перамагла ў паўфінале Туніскую тэнісістку Унс Джабір (14) — 6: 3, 6: 3.
На гэтым турніры Вікторыя Азаранка па чарзе абыграла польку Магду Лінетт (54), чэшку Петру Квітаву (11), беларуску Аляксандру Сасновіч (100) і амерыканку Джэсіку Пегулу (24), не аддаўшы саперніцам ніводнага сэта. У апошні раз Азаранка гуляла ў фінале турніраў пад эгідай WTA год таму ў чэшскай Астраве, саступіўшы яшчэ адной беларускай тэнісістцы Арыне Сабаленка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/viktorija-azarenko-vyshla-v-final-turnira-v-indian-uellse-464792-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-azaranka
[4] https://zviazda.by/be/tags/turnir-u-indyyan-uelse