Работнікі МНС знайшлі 2 ягаднікаў у Ганцавіцкім раёне, паведамілі [1] ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.
15 кастрычніка ў 17.50 выратавальнікам па прамой лініі ад памочніка дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што недалёка ад вёскі Люсіна згубіўся мужчына. Было ўстаноўлена, што жыхар Баранавічаў арыентыровачна ў 10.20 адправіўся на балота за ягадамі. У 16.00 пачаў выходзіць да аўтамабіля, але зразумеў, што заблудзіўся. Звярнуўся па дапамогу. Мужчына 1958 года нараджэння быў знойдзены ў 21.25. У медыцынскай дапамогі ён не адчуваў патрэбы.
У гэты ж дзень у 18.45 выратавальнікам паведамілі пра тое, што на балоце каля вёскі Боркі згубілася жанчына. Па дапамогу звярнулася сяброўка. Работнікі МНС выйшлі на сувязь са зніклай. Высветлілася, што каля 11.00 яна адправілася з сяброўкай на балота за ягадамі. Захапілася зборам і не заўважыла, як разышлася з напарніцай. Зразумела, што згубілася, забіла трывогу. У ходзе размовы з сяброўкай вырашылі, што без дапамогі ратавальнікаў не абысціся. Выратаваная ў 19.38 грамадзянка 1974 года нараджэння ў медыцынскай дапамогі не мела патрэбу.
Спасылкі
[1] https://brest.mchs.gov.by/novosti/367920/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gancavicki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/zniklyya-u-lese