У Мінску легкавік збіў двух падлеткаў, якія пераязжалі дарогу на электрасамакаце, перадае [1] тэлеграм-канал ДАІ УУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася 15 кастрычніка ў 17.45 на вул.Каліноўскага. «Джылі» збіла двух падлеткаў, якія ехалі на электрасамакаце. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны выехалі на пешаходны пераход на забараняльны сігнал святлафора.
«У выніку аварыі хлопчыкі 12 і 13 гадоў атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для агляду», — паведамілі ў ДАІ.
Супрацоўнікі аддзела ДАІ Першамайскага РУУС сталіцы праводзяць разбіральніцтва.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-mingarvykankama