Сёння Беларуская дзяржаўная філармонія запрашае акунуцца ў атмасферу неспасціжнай і прыцягальнай культуры краіны ўзыходзячага сонца. Шматгадовыя падзвіжнікі, якія адкрываюць свет традыцыйнага японскага тэатральнага мастацтва, — харэаграфічны ансамбль «Мандзюсяка», — прадставяць новую праграму на сцэне Вялікай канцэртнай залы, паведамілі [1] ў Белдзяржфілармоніі.
Ансамбль «Мандзюсяка» быў арганізаваны ў 1995 годзе і з тых часоў шмат разоў выступаў у Беларусі. У сваіх музычна-тэатральных пастаноўках ён абапіраецца на традыцыі японскага тэатра «Кабукі» (сінтэз спеваў, музыкі, танца і драмы), а таксама тэатра «Но», у якім драма ўвасабляецца пры дапамозе найбагатай палітры мастацкіх сродкаў: музыкі, рытму, шуму, шоргату, танца — пантамімы, жэсту, руху, паставы, паўзы, асаблівай тэхнікі спеваў.
Кіраўнік калектыву Фудзінака Кіёэ (сцэнічны псеўданім Мама Ружа) на працягу многіх гадоў актыўна выступае за дружбу і культурны абмен паміж Беларуссю і Японіяй. У апошні раз ансамбль «Мандзюсяка» гастраляваў на сцэне Мінскай філармоніі пяць гадоў таму.
Пачатак канцэрту ў 18.00.
Спасылкі
[1] https://philharmonic.by/ru/concert/yaponskiy-horeograficheskiy-ansambl-mandzyusyaka
[2] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhfilarmoniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura